Рух павінен ажыццяўляцца па веладарожцы, а пры яе адсутнасці - па абочыне, тратуары або пешаходнай дарожцы, не ствараючы перашкод пешаходам. Пры адсутнасці названых элементаў дарогі дапускаецца рух веласіпедыстаў па праезнай частцы ў адзін шэраг не далей аднаго метра ад яе правага краю.
У цёмны час сутак або пры недастатковай бачнасці на веласіпедзе павінны быць уключаны спераду ліхтар белага колеру, ззаду - чырвонага. Веласіпедыст павінен быць у адзенні са святлоадбівальнымі ўстаўкамі.
Веласіпедыстам цяпер дазволена праязджаць па пераходзе і не спешвацца, як гэта было раней, але абавязкова рухацца з хуткасцю пешахода, які ідзе крокам, папярэдне пераканаўшыся ў бяспецы свайго пераезду.
Перавозіць дзяцей дазволена толькі на веласіпедным крэсле з фіксацыяй ног і толькі ў веласіпедным шлеме, пры гэтым дзіця павінна быць не старэй 7 гадоў.