ОГАІ Лепельскага РАУС у перыяд з 23.02.2023 па 06.03.2023 праводзіць рэйдавыя мерапрыемствы, у тым ліку з удзелам супрацоўнікаў ДП «Аператар перавозак» і транспартнай інспекцыі па Віцебскай вобласці МТіК па кантролі за выкананнем патрабаванняў Правілаў дарожнага руху кіроўцамі маршрутных транспартных сродкаў, а таксама аўтамабіляў таксі пры ўдзеле ў дарожным руху, у тым ліку выкарыстоўваючы негласны кантроль.

Будзе праводзіцца выбарачны кантроль «маршрутных таксі» на канцавых прыпыначных пунктах маршрутаў і аўтавакзалах на прадмет наяўнасці дазволу на допуск да ўдзелу ў дарожным руху, правамернасць пераабсталявання, наяўнасць у кіроўцаў права кіравання аўтобусам, а таксама іншых патрабаванняў заканадаўства ў сферы забеспячэння дарожнага руху.

Па выяўленых фактах нелегальных перавозак і парушэнняў, інфармацыя будзе накіравана ў кантрольныя органы для прыняцця мер у адпаведнасці з кампетэнцыяй.