На дадзены момант ДАІ не рэкамендуе кіроўцам мяняць шыны на летнія, нягледзячы на тое, што заканадаўча з 1 сакавіка пераабувацца не забараняецца.
Мінусавая тэмпература ў начны і дзённы час і іншыя неспрыяльныя ўмовы надвор'я дрэнна адбіваюцца на функцыянальнасці шын, што можа прывесці да небяспечных сітуацый на дарозе.
Трэба разумець, у чым асноўныя адрозненні зімовых і летніх шын. Апошнія маюць іншы склад, які дазваляе лягчэй пераносіць высокія тэмпературы. Пры гэтым такая гума качанее пры нізкіх тэмпературах, а потым не забяспечвае належнага счаплення з дарожным пакрыццём. Нават калі за акном 0…+3 ℃, будуць узнікаць слізгаценне і цяжкасці пры тармажэнні.
Дзяржаўтаінспекцыя раіць дачакацца пацяплення, калі плюсавая тэмпература будзе і днём, і ноччу (пажадана не ніжэй за + 7 ℃), і толькі потым пераабуваць машыну.