Бацькам варта нагадаць дзецям алгарытм дзеянняў пры пераходзе праезнай часткі.


Нават на зялёны сігнал святлафора і асабліва на нерэгулюемым пешаходным пераходзе трэба спыніцца ля краю праезнай часткі, паглядзець па баках. Пераканаўшыся, што кіроўцы спыніліся, пешаход можа пачаць перасякаць праезную частку. Дайшоўшы да сярэдзіны, ён зноў павінен пераканацца, што аўтамабілі спыніліся і прапускаюць яго.
Дзіця павінна ведаць, што нельга раптоўна выбягаць на дарогу, у тым ліку на пераходах. Ва дварах, перад тым як выйсці на праезную частку, неабходна выглянуць з-за прадметаў, якія абмяжоўваюць бачнасць, і пераканацца, што няма рухомых машын.
Калі вы бачыце, што незнаёмае вам дзіця не ўпэўненае і не можа само перабрацца праз дарогу, дапамажыце яму. Памятайце, што толькі ад вас залежыць, якую мадэль паводзінаў на дарозе абярэ ваша дзіця. Будзьце прыкладам правільнага і бяспечнага ўдзелу ў дарожным руху!