У 2022 годзе на тэрыторыіі Віцебскай вобласці зарэгістравана 40 ДТЗ з удзелам непаўналетніх, у якіх 2 дзіцяці загінула, раненні атрымалі 38 дзяцей. На падставе вышэйзгаданага, а таксама ў сувязі з пачаткам новай навучальнай чвэрці ў перыяд з 9 па 16 студзеня АДАІ Лепельскага РАУС праводзіць комплекс прафілактычных мерапрыемстваў «У школу па бяспечнай дарозе!», накіраваных на прафілактыку ДТЗ з удзелам непаўналетніх.


Падчас прафілактычнай акцыі працуюць рэйдавыя групы да і пасля пачатку навучальных заняткаў, якія засяродзілі намаганні на выяўленні парушэнняў правілаў дарожнага руху кіроўцамі і пешаходамі пераважна паблізу ўстаноў адукацыі. 

Таксама праводзяцца агітацыйна-тлумачальныя работы ва ўстановах адукацыі, працоўных калектывах, накіраваныя на прафілактыку ДТЗ з удзелам непаўналетніх.