З прыходам веснавога перыяду ДАІ вобласці ўзмацніла кантроль за сельгастэхнікай прадпрыемстваў і арганізацый аграпрамысловага комплексу.


Супрацоўнікі ДАІ праводзяць інфармацыйна-тлумачальную працу ў арганізацыях АПК, правяраюць гатоўнасць тэхнікі да палявых работ, кантралююць своечасовасць праходжання дзяржтэхагляду, правяраюць камплектнасць тэхнікі вузламі і агрэгатамі, якія ўплываюць на бяспечную эксплуатацыю на дарогах агульнага карыстання. Акрамя таго кантралюецца спраўнасць знешніх светлавых прыбораў, прадугледжаных канструкцыяй прычапных агрэгатаў, навеснага абсталявання.
Не застаецца без увагі ДАІ фізічны стан кіроўцаў і забяспечанасць аграрыяў рабочым адзеннем са святлоадбівальнымі элементамі. Гэтыя складнікі ўплываюць не толькі на ход пасяўной і будучы ўраджай, але і на бяспеку ўсіх без выключэння ўдзельнікаў дарожнага руху.