У вялікія выхадныя супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі прымуць дадатковыя меры па забеспячэнні дарожнай бяспекі.
На асаблівым кантролі – выяўленне і спыненне фактаў грубых парушэнняў Правілаў дарожнага руху кіроўцамі аўто і мотатранспарту. У тым ліку выкананне хуткасных рэжымаў, правілаў абгону, выкарыстанне сродкаў пасіўнай бяспекі – рамянёў, моташлемаў, дзіцячых утрымліваючых прылад.Павышаная ўвага будзе нададзена своечасоваму выяўленню кіроўцаў, якія знаходзяцца ў стане ап'янэння, а таксама асоб, якія селі за руль, не маючы права кіравання.
Нарады ДПС забяспечаць бяспеку дарожнага руху ў месцах святочных мерапрыемстваў, а таксама грамадскі парадак у месцах масавага адпачынку грамадзян. Асабісты склад арыентаваны на аказанне дапамогі грамадзянам.