Да 4 жніўня Віцебская Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць комплекс прафілактычных мерапрыемстваў, накіраваных на папярэджанне ДТЗ здзяйсняемых з удзелам і па віне мотатранспарту.

У перыяд правядзення прафілактычных мерапрыемстваў супрацоўнікі ДАІ правядуць адпрацоўкі з выкарыстаннем нягласнага і змешанага кантролю: 

  • аўтамабільных дарог, тэрыторый прылеглых да месцаў масавага адпачынку грамадзян, па кантролі за выкананнем патрабаванняў Правілаў дарожнага руху кіроўцамі мотатранспарту; 
  • сельскіх саветаў, населеных пунктаў па выяўленні і спыненні фактаў кіравання мотатранспартам асобамі, якія знаходзяцца ў стане ап'янення, не маючы права кіравання.

Асаблівую ўвагу праваахоўнікі ўдзеляць фізічнаму стану кіроўцаў і наяўнасці ў іх пасведчання кіроўцы адпаведнай катэгорыі, а таксама выкананню хуткаснага рэжыму і правілаў манеўравання