Пад пільным наглядам – месцы масавага адпачынку грамадзян. Таксама будуць адпрацоўвацца трасы рэспубліканскага і мясцовага значэння.Рэйдавыя мерапрыемствы пройдуць на тэрыторыі Гродзенскай, Гомельскай і Брэсцкай абласцей (у Маларыцкім, Камянецкім, Драгічынскім, Ляхавіцкім і Ганцавіцкім раёнах).

Інспектары нацэлены на спыненне грубых парушэнняў ПДР з боку кіроўцаў аўто і мотатранспарту, а таксама праверку выканання правілаў прыпынку і стаянкі.

Пешаходам, у тым ліку на сродках персанальнай мабільнасці, варта рухацца па веласіпедных і пешаходных дарожках, тратуарах, а пры іх адсутнасці – па абочыне. Ва ўмовах, калі абочыны непрыдатныя для руху, пешаходам дазваляецца ісці па краі праезнай часткі насустрач транспарту, які рухаецца, а ў цемнаце – абавязкова пазначыўшы сябе святлоадбівальнымі элементамі!

Калі вам стала вядома, што транспартным сродкам кіруе нецвярозы кіроўца, а таксама ўбачылі на праезнай частцы нецвярозага пешахода ці іншага ўдзельніка дарожнага руху – неадкладна паведаміце пра гэта па тэлефоне 102

Каментарый начальніка аддзялення ГУ ДАІ МУС Веранікі Раманьковай