У сувязі з гэтым на дарогах утвараецца галалёдзіца. Звяртаемся да ўсіх кіроўцаў з просьбай быць максімальна ўважлівымі, пазбягаць бязладнага манеўравання і рэзкага тармажэння, выконваць хуткасны рэжым і бяспечную дыстанцыю да машын, якія рухаюцца наперадзе.



Чарговы раз варта звярнуць увагу на стан колаў. Ад якасці шын наўпрост залежыць бяспека.

Важна праверыць спраўнасць шклоачышчальнікаў, сістэм абдзімання і ацяплення шкла, фар і габарытных агнёў. Неабходна запоўніць бачок шклоамывальніка незамярзальнай вадкасцю. Раім вымераць зарад акумулятара, пераканацца ў спраўнасці тармазной сістэмы і дапаможных электронных сістэм.

Не варта грэбаваць мерамі бяспекі і пешаходам: дарогу пераходзіць толькі па пешаходных пераходах, пераканаўшыся, што кіроўцы вас прапускаюць. Бацькам варта яшчэ раз нагадаць ПДР дзецям.