Дзеці-пешаходы трапляюць у групу павышанай рызыкі пры пераходзе дарогі і ў іншых сітуацыях — часцей за ўсё проста таму, што не ведаюць, як у іх сябе правільна паводзіць.
Паважаныя дарослыя, выконвайце правілы дарожнага руху і будзьце правільным прыкладам для пераймання!
Рэгулярна нагадвайце сваім дзецям асноўныя правілы бяспекі:
абавязкова насіць святлоадбівальныя элементы на адзенні;
перад тым як выйсці з прыпаркаванага аўтамабіля, неабходна пераканацца, што дарога бяспечная;
пераходзіць дарогу толькі па пешаходным пераходзе, пераканаўшыся ў тым, што яго прапускаюць усе кіроўцы;
перад выхадам на праезную частку неабходна зняць навушнікі і адцягнуцца ад тэлефона. Усю ўвагу на дарогу;
ніякіх гульняў каля дарогі, для гэтага ёсць спецыяльна адведзеныя месцы.
Беражыце сябе і сваіх блізкіх!