Школьныя канікулы працягваюцца. Час нагадаць вам, шаноўныя дарослыя, аб дзіцячай бяспецы падчас прагулак і паездак на асабістым транспарце.
Бяспека вашага дзіцяці залежыць ад вас! Рэгулярна нагадвайце дзецям наступныя правілы дарожнай бяспекі:
абавязкова насіць святлоадбівальныя элементы на адзенні;
пераходзіць дарогу толькі па пешаходным пераходзе, пераканаўшыся ў тым, што яго прапускаюць усе кіроўцы;
перад выхадам на праезную частку неабходна зняць капюшон, навушнікі і адцягнуцца ад тэлефона. Усю ўвагу на дарогу;
ніякіх гульняў каля дарогі, для гэтага ёсць спецыяльна адведзеныя месцы.
Памятайце, вы для дзіцяці заўсёды з'яўляецеся аўтарытэтам і прыкладам у выкананні Правілаў дарожнага руху. Таму дзіця паводзіць сябе на дарозе гэтак жа, як і вы!