З наступленнем спрыяльных умоў надвор'я на дарогах з'явіліся веласіпедысты, матацыклісты і пешаходы на СПМ.


 Інспектары надаюць павышаную ўвагу кантролю за выкананнем кіроўцамі хуткасных рэжымаў, правілаў праезду пешаходных пераходаў, а таксама фізічнаму стану ўсіх удзельнікаў дарожнага руху. Акрамя гэтага, супрацоўнікі ДАІ арыентаваны на выяўленне беспраўнікаў, спыненне ўдзелу ў дарожным руху пераабсталяванага і незарэгістраванага транспарту.

На асаблівым кантролі застаюцца веласіпедысты і асобы, якія перамяшчаюцца на СПМ.

ДАІ рэкамендуе кіроўцам выконваць хуткасны рэжым, дыстанцыю, правілы абгону. Абавязкова прышпіляцца рамянямі бяспекі, а малалетніх дзяцей перавозіць у спецыяльных утрымліваючых прыладах. Пешаходам варта быць максімальна ўважлівымі і пазначаць сябе святлоадбівальнымі элементамі ў цёмны час сутак.