За 8 месяцаў бягучага года на дарогах нашай вобласці зарэгістравана 234 аварыі, у якіх 52 чалавекі загінулі і 251 атрымалі раненні. У верасні ўжо адбылося 20 аварый, 3 з якіх - перакульванне, 3 - здзейснены па прычыне выезду на паласу сустрэчнага руху і парушэння правілаў абгону, 4 наезды на перашкоды і 3 наезды на пешаходаў. 6 чалавек загінулі, 16 паранены.


У верасні ўжо адбылося 20 аварый, 3 з якіх - перакульванне, 3 - здзейснены па прычыне выезду на паласу сустрэчнага руху і парушэння правілаў абгону, 4 наезды на перашкоды і 3 наезды на пешаходаў. 6 чалавек загінулі, 16 паранены.
У межах мерапрыемства супрацоўнікі ДАІ будуць пераведзены на ўзмоцнены варыянт нясення службы з 24 па 26 верасня.
Інспектары правядуць адпрацоўку асноўных аўтадарог вобласці ў рэжыме змешанага кантролю па папярэджанні парушэнняў ПДР, звязаных з выездам на паласу сустрэчнага руху і перавышэннем хуткасных рэжымаў. Таксама праца будзе накіравана на недапушчэнне кіравання нецвярозымі кіроўцамі транспартнымі сродкамі. Што тычыцца пешаходаў, то супрацоўнікі ДАІ будуць звяртаць увагу на іх фізічны стан, а таксама на наяўнасць святлоадбівальных элементаў у цёмны час сутак.

З 24 верасня па 3 кастрычніка пройдзе рэспубліканская прафілактычная акцыя "Пешаход!"

Галоўнай мэтай мерапрыемства з'яўляецца папярэджанне ДТЗ з удзелам пешаходаў, папулярызацыя выкарыстання святлоадбівальных элементаў і жылетаў павышанай бачнасці ў цёмны час сутак.

Супрацоўнікі міліцыі (не толькі ДАІ) будуць адпрацоўваць нерэгулюемыя пешаходныя пераходы ў "гадзіны пік" і ў цёмны час сутак, а таксама ўчасткі аўтамабільных дарог, вуліц, найбольш схільных рызыцы здзяйснення наездаў на пешаходаў.

ДАІ па вобласці правядуць прафілактычныя акцыі сярод пешаходаў, веласіпедыстаў і возчыкаў гужавога транспарту.