Мікрараён гімназіі імя І.Ерашова можна назваць адным з самых ажыўленых у горадзе. Ён уключае ў сябе больш за дзесяць пяціпавярховых дамоў. У бліжэйшы час па вуліцы Чуйкова будзе пабудаваны новы стокватэрны дом, а, значыць, колькасць жыхароў мікрараёна ўзрасце.
Мікрараён гімназіі імя І.Ерашова можна назваць адным з самых ажыўленых у горадзе. Ён уключае ў сябе больш за дзесяць пяціпавярховых дамоў. У бліжэйшы час па вуліцы Чуйкова будзе пабудаваны новы стокватэрны дом, а, значыць, колькасць жыхароў мікрараёна ўзрасце. Узнікла неабходнасць будаўніцтва магазіна з вялікім асартыментам тавараў. Восенню мінулага года кіраўніцтвам Лепельскага райспажыўтаварыства было прынята рашэнне аб будаўніцтве новага магазіна па вуліцы Чуйкова, 159а.
Пры распрацоўцы праекта будаўніцтва былі ўлічаны ўсе навейшыя тэхналогіі. Унутранае памяшканне гандлёвага прадпрыемства выглядае кампактна, а ўдасканаленае халадзільнае абсталяванне дазваляе размясціць вялікую колькасць тавару. Для зручнасці персаналу ў магазіне ёсць патрэбныя бытавыя, складскія памяшканні.
У мікрараёне пражывае больш за дзве тысячы чалавек, асновную колькасць з якіх складаюць маладыя сем’і, асартымент тавараў вырашылі зрабіць максімальна шырокім. Прапануецца пакупнікам тры тысячы 700 найменняў тавараў. Плануецца стварыць вялікую фірменную групу кандытарскай прадукцыі “Камунарка”.
У магазіне заўсёды назіраецца вялікая колькасць пакупнікоў, актыўна раскупляюцца малочная і мясная прадукцыя, тавары ў прамысловым аддзеле, -- посуд, касметычныя вырабы, мыйныя сродкі. Толькі за перыяд з 26-га па 31 ліпеня таваразварот магазіна склаў 350 мільёнаў рублёў. Актыўна прапануецца пакупнікам прадукцыя, якая вырабляецца на прадпрыемствах Віцебскай вобласці, -– напоі з Ушацкага агароднінасушыльнага завода, тушонка “Родны кут” Віцебскай вытворчасці, прадукцыя ААТ “Лепельскі МКК” і г.д. Для таго, каб максімальна задаволіць патрэбы пакупнікоў, выкарыстоўваюцца навінкі, што прапануюцца прадпрыемствамі-вытворцамі. Напрыклад, у магазіне можна набыць разнастайныя віды хлябцу, карыснага і дыетычнага прадукта.
У новым магазіне устаноўлена камп’ютарная сістэма, што аблягчае работу прадаўца і дазваляе больш хутка абслужыць кліента.
Гандлёвая надбаўка на ўсе групы тавараў зніжана на 50 працэнтаў.