Сёння раённая газета "Лепельскі край" адзначае 95-годдзе

Не адно пакаленне прафесійных таленавітых журналістаў і адказных тэхнічных работнікаў стварала слаўную гісторыю нашага перыядычнага друкаванага выдання, заваёўвала яго аўтарытэт у грамадстве, вашы давер і павагу.

Змяняліся назвы, фармат, дызайн, але сутнасць газеты застаецца ранейшай – быць добрым суразмоўцам, пісьменным кансультантам, вашым добрым сябрам, нашы паважаныя чытачы.

Раённая газета – гэта гісторыя раёна ў газетных радках, гэта дзённік, люстэрка і, калі хочаце, пульс жыцця раёна, усіх лепельчан!

Паважаны калектыў рэдакцыі раённай газеты «Лепельскі край», ветэраны працы і ўсе чытачы выдання! Шчыра віншуем са знамянальнай датай – 95-гадовым юбілеем!

На працягу доўгіх дзесяцігоддзяў раённая газета Лепельшчыны піша гісторыю малой радзімы і распавядае пра яе жыхароў. Адметныя рысы выдання – супрычастнасць да найважнейшых падзей і ўвага да чалавека, прафесійнае служэнне выбранай справе, адкрытасць і аб'ектыўнасць у падачы матэрыялаў.

Яна прайшла вялікі шлях пераўтварэнняў і станаўлення. Змяняліся пакаленні дасведчаных журналістаў, назва газеты, але нязменнымі заставаліся творчы дух і аб'ектыўнасць у адлюстраванні ўсіх важных падзей.

Сёння, у век сучасных тэхналогій, «Лепельскі край» застаецца запатрабаваным і ўпэўнена займае сваё месца ў інфармацыйнай прасторы раёна. Газеце давяраюць, яе любяць і чакаюць.

Жадаем усім супрацоўнікам рэдакцыі газеты моцнага здароўя, невычэрпнай творчай энергіі, натхнення, цікавых матэрыялаў, а самому выданню – верных чытачоў і шматлікіх падпісчыкаў!

Лепельскі раённы выканаўчы камітэт.
Лепельскі раённы Савет дэпутатаў.