Зрабіць касцюм з другаснай сыравіны – яшчэ на пачатку змены такое заданне атрымалі дзеці з лагера «Пакаленне NEXT», адкрытага пры Цэнтры дзяцей і моладзі.
Зрабіць касцюм з другаснай сыравіны – яшчэ на пачатку змены такое заданне атрымалі дзеці з лагера «Пакаленне NEXT», адкрытага пры Цэнтры дзяцей і моладзі. Часу прыдумаць арыгінальны ўбор для лясных персанажаў было нямала, а вось з матэрыялаў – кветкі ды… старыя падшыўкі газет. Вынікі працы атрады «Смяшарыкі» і «Крутышкі» прадставілі ў канцы змены на шоу-праграме «Міс Лясное сонейка». «Крутышкі» пад кіраўніцтвам выхавальніцы Святланы Міхно зрабілі нават два касцюмы. Чароўныя «стракозы» – Вадзім Шамаль і Насця Міхно – занялі першае месца. А вось атрад «Смяшарыкі» апрануў сваю «лясную фею» – Ангеліну Цеплаву – у сапраўдны вячэрні ўбор. Рамонкавыя бранзалеты, дэкор з саломкі – не забыліся юныя «куцюр'е» і пра дэталі.
На здымку: юныя мадэлі.
М. Арлова