24 чэрвеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. "Газпрам" пералічыў Беларусі за транзіт газу па яе тэрыторыі $228 млн. па ранейшай стаўцы транзіту $1,45 за 1 тыс.куб.м. Аб гэтым паведаміў журналістам афіцыйны прадстаўнік канцэрна Сяргей Купрыянаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Сяргей Купрыянаў пацвердзіў, што Беларусь цалкам пералічыла "Газпраму" грошы за пастаўлены газ, і прынята рашэнне па аднаўленні падачы газу ў Беларусь у поўным аб'ёме. Афіцыйны прадстаўнік "Газпрама" адзначыў, што ў беларуска-расійскіх газавых адносінах застаюцца нявырашаныя пытанні, у тым ліку памер стаўкі за транзіт па тэрыторыі Беларусі. Ён пацвердзіў, што згодна з пратаколам, падпісаным паміж "Газпрамам" і "Белтрансгазам", ёсць магчымасць для павелічэння транзітнай стаўкі. Аднак, па яго словах, для гэтага павінна быць падпісана спецыяльнае дадатак да кантракту.-0-

БЕЛТА