Где и когда будет работать передвижной ФАП?

Дзе і калі будзе працаваць перасоўны ФАП?

21.1.20250 праглядаў

20 студзеня - у вёсках Весялова, Кавалевічы, Красналучка (Новавалясовіцкая АВАП).
21 студзеня - у вёсках Старыя Валясовічы, Таронкавічы і Лутчына.
22 студзеня – Вялікі Полсвіж (Полсвіжскі ФАП).
23 студзеня - Паддуб'е, Луцішча і Дворышча.
24 студзеня – Ляхавічы, Пахомавічы і Каміншчына.

Час працы на маршруце – з 9.00 да 14.00.

Будзе праводзіцца агляд жаночага насельніцтва з заборам біялагічнага матэрыялу з шыйкі маткі з мэтай ранняй дыягностыкі перадпухлінных і пухлінных захворванняў згодна з пастановай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 16 снежня 2024 г. №173 «Аб правядзенні дыспансерызацыі дарослага насельніцтва».

Узяцце крыві праводзіцца на галодны страўнік.