Такія спосабы здабычы рыбы, як лоў на дарожку з судоў з рухавікамі (тралінг), падводнае паляванне і лоў на вялікую колькасць кручкоў (ад 6 да 10), сапраўды, рэгламентаваны заканадаўствам.
Такія спосабы здабычы рыбы, як лоў на дарожку з судоў з рухавікамі (тралінг), падводнае паляванне і лоў на вялікую колькасць кручкоў (ад 6 да 10), сапраўды, рэгламентаваны заканадаўствам.
Члены Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў (БТПР) могуць ажыццяўляць рыбалоўства дадзенымі спосабамі бясплатна на вадаёмах фонду запасу (не перададзеных у арэнду або карыстанне), але з улікам патрабаванняў пастановы Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь ад 19.05.2014 № 22, якая вызначае пералік вадаёмаў, дзе асобныя (або ўсе) з вышэйпералічаных спосабаў лову забаронены.
За плату лоў рыбы на дарожку з судоў з рухавікамі ў светлы час сутак можа быць арганізаваны арандатарамі (карыстальнікамі) у рыбалоўных угоддзях, прадастаўленых ім для арганізацыі платнага аматарскага рыбалоўства. Членства ў БТПР у дадзеным выпадку не патрабуецца.