У Дзяржаўную інспекцыю даволі часта звяртаюцца грамадзяне з падобным пытаннем.

У Дзяржаўную інспекцыю даволі часта звяртаюцца грамадзяне з падобным пытаннем.

Згодна з Правіламі палявання:

85. Для палявання, трэніроўкі і правядзення спаборніцтваў і (або) выпрабаванняў паляўнічым дазваляецца выкарыстоўваць у выпадках, устаноўленых гэтымі Правіламі, паляўнічых сабак згодна з дадаткам 8 і (або) лаўчых птушак згодна з дадаткам 9, зарэгістраваных БТРАР у адпаведнасці з заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах. Іншыя жывёлы (падсадныя і іншыя) могуць выкарыстоўвацца для палявання без абмежаванняў.

86. У зонах трэніроўкі (натаскі, нагонкі, прытравкі і іншага навучання) паляўнічых сабак, лаўчых птушак і іншых жывёл, якія выкарыстоўваюцца для палявання (далей – зона трэніроўкі), паляўнічым без паляўнічай зброі ў светлы час сутак дазваляюцца трэніроўка паляўнічых сабак, лаўчых птушак і іншых жывёл, якія выкарыстоўваюцца для палявання, правядзенне выпрабаванняў і спаборніцтваў без права здабычы дзікіх жывёл, якія насяляюць ва ўмовах прыроднай свабоды.

87. У выпадку, калі пры трэніроўцы ў адпаведнасці з пунктам 86 гэтых Правілаў сабака або лаўчая птушка здабыла (забіла або прычыніла траўмы, несумяшчальныя з жыццём у дзікай прыродзе) дзікую жывёлу, паляўнічы, які праводзіў трэніроўку паляўнічай сабакі або лаўчай птушкі, не перамяшчаючы і не разбіраючы ўказаную жывёлу, павінен праінфармаваць аб гэтым службовую асобу карыстальніка паляўнічых угоддзяў. Аб выпадковай здабычы дзікіх жывёл, указаных у частцы першай гэтага пункта, карыстальнікам паляўнічых угоддзяў з удзелам прадстаўнікоў дзяржаўнай лесагаспадарчай установы, падпарадкаванай Міністэрству лясной гаспадаркі, і (або) тэрытарыяльнага органа Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, і (або) тэрытарыяльнага органа Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь складаецца акт. Здабытая жывёла з'яўляецца уласнасцю карыстальніка паляўнічых угоддзяў.

88. Выпрабаванні паляўнічых сабак, лаўчых птушак і іншых жывёл, якія выкарыстоўваюцца для палявання, спаборніцтвы з іх удзелам, іх падрыхтоўка да гэтых мерапрыемстваў могуць праводзіцца ў паляўнічых угоддзях па-за зонамі трэніроўкі (акрамя зон спакою) па ўзгадненні з карыстальнікам паляўнічых угоддзяў і з паведамленнем Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі

Беларусь. 89. Правілы рэгістрацыі паляўнічых сабак і лоўчых птушак распрацоўваюцца БОАР і зацвярджаюцца Міністэрствам лясной гаспадаркі.