10 студзеня, Глыбокае /Дыяна Курыло - БЕЛТА/. Генпракуратура настойвае на ўзмацненні работы падраздзяленняў МУС па барацьбе з наркатыкамі і па рабоце з непаўналетнімі. Пра гэта ў гутарцы з карэспандэнтам БЕЛТА паведаміў генеральны пракурор Беларусі Аляксандр Канюк. "МУС неабходна актывізаваць барацьбу з наркатыкамі. У гэтай сферы вельмі высокі ўзровень латэнтнай злачыннасці", - сказаў генпракурор. У сваю чаргу органы пракуратуры таксама ўзмацняць пракурорскі нагляд у гэтай сферы. На думку генеральнага пракурора, яшчэ адным важным аспектам дзейнасці органаў унутраных спраў павінна стаць работа з непаўналетнімі. "Гэтая работа некалькі аслаблена. Неабходны нагляд, сістэмная работа", - перакананы Аляксандр Канюк. У Генпракуратуры таксама будзе ўзмацняцца работа ў гэтым напрамку.

БЕЛТА