14 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Генеральная пракуратура звяртае ўвагу грамадзян на недапушчальнасць парушэння заканадаўства аб масавых мерапрыемствах, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе ведамства.
У Генпракуратуры адзначаюць, што на розных сайтах у сетцы Інтэрнэт распаўсюджваецца інфармацыя, якая змяшчае заклікі да ўдзелу ў несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах. У ведамстве нагадалі, што пракуратура неаднаразова звяртала ўвагу грамадзян на неабходнасць няўхільнага выканання норм нацыянальнага заканадаўства аб масавых мерапрыемствах, характэрных для любой прававой дзяржавы.
"Прызываем грамадзян не паддавацца на правакацыйныя заклікі і ўстрымацца ад удзелу ў незаконных акцыях", - заявілі ў Генпракуратуры і дадалі, што вінаватыя ў арганізацыі альбо ўдзеле ў незаконных масавых мерапрыемствах могуць быць прыцягнуты да ўстаноўленай законам адказнасці.
У Генпракуратуры дадалі, што ведамствам ужо аб'яўлена афіцыйнае папярэджанне аб недапушчальнасці парушэння заканадаўства актывістам аднаго з грамадскіх аб'яднанняў.-0-
БЕЛТА
Генпракуратура заклікае не паддавацца на правакацыйныя заклікі да ўдзелу ў незаконных акцыях
14.6.20110 праглядаў