19 лістапада, Гродна /Алена Стасюкевіч - БЕЛТА/. Генеральная пракуратура Беларусі будзе ўзмацняць нагляд за працай са зваротамі грамадзян. Пра гэта паведаміў журналістам генеральны пракурор Рыгор Васілевіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Сёння генпракурор правёў асабісты прыём грамадзян у Гродзенскім дзяржуніверсітэце імя Янкі Купалы.
Па словах Рыгора Васілевіча, аналіз зваротаў жыхароў вобласці паказаў, што нароўні з пытаннямі абскарджаванняў па лініі МУС і пракуратуры, нагляду за аператыўна-вышуковай дзейнасцю, насельніцтва хвалююць і праблемы некрымінальнага характару. Да прыкладу, вырашэння спрэчак, звязаных з падзелам жылля, зямельных участкаў, і іншыя. Словам, і такія, якія пры больш старанным падыходзе могуць быць вырашаны на мясцовым узроўні.
Генпракурор падкрэсліў, што неабходна больш старанна падыходзіць да зваротаў грамадзян на месцах, не дапускаць цяганіны. Ён адзначыў, што для павышэння якасці працы з грамадзянамі будуць актыўней выкарыстоўвацца меры пракурорскага нагляду. Так, вырашана, што пракуратура будзе праводзіць маніторынг працы ўстаноў, на якія па частцы зваротаў грамадзян паступае найбольшая колькасць нараканняў.
Сёння Рыгор Васілевіч таксама сустрэўся са студэнтамі і выкладчыкамі ВНУ, адказаў на іх пытанні. Акрамя таго, генпракурор прыняў удзел у навуковым семінары "Юрыдычная тэхніка ў праватворчай і правапрымяняльнай дзейнасці" на базе юрыдычнага факультэта ГрДУ.-0-
БЕЛТА
Генпракуратура ўзмоцніць нагляд за працай са зваротамі грамадзян
19.11.20100 праглядаў