Генеральнае пагадненне паміж беларускім урадам, рэспубліканскімі аб'яднаннямі наймальнікаў і прафсаюзаў на 2019-2021 гады ўступіла ў сілу 1 студзеня, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

"Пагадненне дзейнічае ў дачыненні да ўсіх наймальнікаў (іх аб'яднанняў), прафсаюзаў (іх аб'яднанняў), работнікаў, студэнтаў і навучэнцаў устаноў вышэйшай, сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі, - растлумачылі ў Мінпрацы. - Дакумент служыць асновай для заключэння тарыфных, мясцовых пагадненняў і калектыўных дагавораў і дзейнічае да 31 снежня 2021 года".

Як паведамляла раней міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч, у новым генпагадненні закладзены асноўныя падыходы, якія будуць прасоўваць канцэпцыю нулявога траўматызму ў краіне.

А старшыня ФПБ Міхаіл Орда адзначаў, што ў дакуменце захаваны тыя гарантыі, якія былі прапісаны ў генпагадненні на 2016-2018 гады, па шэрагу пытанняў яны нават узмоцнены.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)