Гідрамет Беларусі распрацаваў новыя формы прагнозу надвор'я, паведаміў журналістам начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідрамецеаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Апошнім часам у Гідрамеце была праведзена вялікая праца і распрацаваны новыя формы прагнозу надвор'я. У першую чаргу распрацаваны эксперыментальны імавернасны прагноз ападкаў па Мінску і абласных цэнтрах. Ён адлюстроўвае імавернасць выпадзення пэўнай колькасці ападкаў на працягу 12 гадзін у выглядзе дажджу або снегу. Мы будзем прадастаўляць прагноз аб меркаванай колькасці ападкаў у міліметрах, што дазволіць ацаніць, наколькі моцны дождж або снегапад чакаецца і да якіх наступстваў ён можа прывесці", - сказаў Дзмітрый Рабаў.

Таксама ў Гідрамеце распрацаваны больш падрабязны прагноз надвор'я па раённых цэнтрах. "Мы можам спрагназаваць не толькі тэмпературу, але і колькасць ападкаў, прырост снежнага покрыва. Гэта карысна для МНС, ЖКГ і для насельніцтва ў цэлым. У далейшым увядзем і імавернасны прагноз надвор'я", - дадаў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў.

Дзмітрый Рабаў адзначыў, што Гідрамет імкнецца адысці ад такіх фармулёвак, як "часам", "месцамі" і "у асобных раёнах". "Мы ўвядзем у практыку больш дэталізаваны прагноз надвор'я па часе сутак, геаграфічных і адміністрацыйных тэрыторыях краіны", - дадаў ён.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)