Старшыня прыйшоў на выбарчы ўчастак для галасавання N 4, які размешчаны ў будынку ДУА «Гімназія імя І.М. Ерашова горада Лепеля».
Старшыня прыйшоў на выбарчы ўчастак для галасавання N 4, які размешчаны ў будынку ДУА «Гімназія імя І.М. Ерашова горада Лепеля».
Як прызналася старшыня ўчастковай выбарчай камісіі Раіса Баравец, з самай раніцы ў спакойным рэжыме лепельчане прыходзяць на галасаванне. Як і ва ўсіх кутках краіны, тут выбарчы працэс праходзіць строга адпаведна ўсім нормам выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
Сярод тых, хто з раніцы паспяшаўся на важную грамадска-палітычную падзею, стаў кіраўнік раёна Міхаіл Кісялевіч. На рэферэндум старшыня Лепельскага раённага выканаўчага камітэта прыйшоў са сваёй сям'ёй — жонкай Марынай, сынам Міхаілам і дачкой Ірынай.
— Пытанне ўнясення змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю нашай краіны гучыць ужо не першы год. Тыя новаўвядзенні, якія сёння прапануюцца грамадзянам краіны, цалкам адпавядаюць запытам сучаснасці і, што самае галоўнае, у іх выразна прасочваецца сацыяльная накіраванасць.
Я ў поўнай меры адобряю ўносімыя змяненні і дапаўненні ў Асноўны Закон нашай краіны і яшчэ раз падкрэсліваю, што ўсе новаўвядзенні накіраваны ў першую чаргу на дабрабыт кожнага жыхара Беларусі, — так пракаментаваў сённяшнюю падзею Міхаіл Леанідавіч.