Ва ўстанову аховы здароўя старшыня райвыканкама прыбыў у рамках Адзінага дня інфармавання. Удзел у размове таксама прыняла начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Святлана Шавялёва.

Галоўнай тэмай сустрэчы стала нядаўна прайшоўшае дзяржаўнае свята — Дзень народнага адзінства.

Традыцыйна сустрэча працягнулася ў фармаце адкрытага дыялогу. Супрацоўнікі бальніцы адрасавалі кіраўніку раёна хвалюючыя іх пытанні і атрымалі па іх разгорнутыя каментарыі.

У канцы сустрэчы Міхаіл Кісялевіч падзякаваў калектыў медработнікаў за важкі ўклад у сістэму аховы здароўя раёна, высокую якасць аказваемых медыцынскіх паслуг, вялікую работу ў пытаннях мадэрнізацыі ўстановы і добраўпарадкавання.

Падчас візіту ў Лепельскую ЦРБ кіраўнік раёна Міхаіл Кісялевіч таксама азнаёміўся з умовамі лячэння пацыентаў у хірургічным аддзяленні пасля рамонту.

Як адзначыў галоўны ўрач бальніцы Аляксей Пракаф'еў, у аддзяленні праведзена маштабная работа — абнавілі літаральна ўсё: ад сцен і вокнаў да ложкаў і абсталявання. Цяпер тут вельмі прасторна, свежа, сучасна і камфортна.

Мадэрнізацыя прайшла на другім пасту аддзялення, неўзабаве прыступяць і да першага. Важна адзначыць, што хірургічнае аддзяленне Лепельскай ЦРБ з'яўляецца міжраённым. Медыкі Лепельшчыны аказваюць лячэбна-дыягнастычную кваліфікаваную дапамогу пацыентам з вострай і хранічнай хірургічнай паталогіяй, нейротравмамі, траўмамі апорна-рухальнага апарату, праводзіць рэабілітацыю хірургічных і траўматалагічных пацыентаў. Аддзяленне таксама аказвае антырабічную дапамогу насельніцтву.