Сёння ў Глыбокім ва ўрачыстай абстаноўцы пасля капітальнага рамонту адкрылі будынак пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 1.
У гэтай важнай для раёна падзеі прынялі ўдзел старшыня абласнога выканаўчага камітэта Аляксандр Субоцін, памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – інспектар па Віцебскай вобласці Уладзімір Юргевіч, Міністр па надзвычайных сітуацыях РБ генерал-маёр унутранай службы Вадзім Сіняўскі і Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, начальнік Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС, палкоўнік унутранай службы Сяргей Мялешкін. У цырымоніі таксама прынялі ўдзел прадстаўнікі Глыбоцкага райвыканкама, будаўнічай арганізацыі, выхаванцы профільнага класа па накірунку бяспекі жыццядзейнасці, ветэраны органаў і падраздзяленняў па НС, прадстаўнікі духавенства і жыхары горада.
Традыцыйна была перарэзана сімвалічная стужка пры ўваходзе ў абноўлены будынак, гаспадарам уручаны ключы. Выступоўцы цёпла павіншавалі асабовы склад РАНС з гэтай падзеяй, міністр па НС Вадзім Сіняўскі ўручыў юбілейныя медалі «170 год пажарнай службе Беларусі», граматы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь і падзякі найбольш адметным супрацоўнікам.