ООО "Белфуд Продакшн" – добры прыклад супрацоўніцтва дзяржавы і прыватнага інвестара. Такое меркаванне выказаў журналістам старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шэрстнёў пасля азнаямлення з працай завода дзіцячага харчавання ў аграгарадку Ноўка Віцебскага раёна.

ООО "Белфуд Продакшн" – добры прыклад супрацоўніцтва дзяржавы і прыватнага інвестара. Такое меркаванне выказаў журналістам старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шэрстнёў пасля азнаямлення з працай завода дзіцячага харчавання ў аграгарадку Ноўка Віцебскага раёна.

З пачатку гэтага года кампанія выпусціла 105 млн упаковак прадукцыі. Завод супрацоўнічае і з сусветнымі брэндамі ў галіне харчавання для дзяцей. "Больш за палову прадукцыі пастаўляем на экспарт: у асноўным яна ідзе ў Расію, але таксама ў блізкае замежжа, Кітай, Малдову. Сочым за сусветнымі тэндэнцыямі ў харчовай прамысловасці, тым больш у галіне дзіцячага харчавання. Апошнія некалькі гадоў карыстаецца попытам прадукцыя ў мяккай упакоўцы. Разумеючы гэта, ставім новае абсталяванне, нядаўна запусцілі трэцюю лінію для вытворчасці дзіцячага харчавання ва ўпакоўцы Gualapak. Плануем у бліжэйшыя гады пашыраць вытворчасць", - распавёў гендырэктар ООО "Белфуд Продакшн" Віталь Белаў.

Старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шэрстнёў адзначыў, што прадпрыемства – добры прыклад супрацоўніцтва дзяржавы і прыватнага інвестара. Пяць гадоў таму Віцебскі аблвыканкам са свайго боку дапамог інвестару з арганізацыйнымі пытаннямі для запуску вытворчасці. "Былы Віцебскі плодаагароднінны камбінат адпрацаваў сваё: абсталяванне і падыходы працы састарэлі, спецыялісты і кіраўніцтва не ведалі, што рабіць з тэрыторыяй і ў цэлым з прадпрыемствам. У 2016 годзе знайшлося рашэнне – інвестар прапанаваў свае ідэі, і мы пайшлі насустрач. Штогод назіраем, як ідзе праца завода, інвестар абяцанні выконвае з лішкам: цалкам замяніў абсталяванне, замест першапачаткова 50 набраных супрацоўнікаў сёння працуюць больш за 300 чалавек. Прадпрыемства рэнтабельнае, прадукцыя карыстаецца попытам", - сказаў Мікалай Шэрстнёў. Прадпрыемства заняло сваю нішу, выконвае строгія патрабаванні да якасці дзіцячай прадукцыі і разумее, як развівацца далей.