Аб тым, што ў Лепельскім раёне праводзіцца комплексная прафілактычная работа па рэалізацыі Дэкрэта № 18, сведчыць пастаяннае правядзенне пасяджэнняў камісій па справах непаўналетніх райвыканкама.
Нетыповы для камісіі пратакол разгледзелі на чарговым пасяджэнні.
Аб тым, што ў Лепельскім раёне праводзіцца комплексная прафілактычная работа па рэалізацыі Дэкрэта № 18, сведчыць пастаяннае правядзенне пасяджэнняў камісій па справах непаўналетніх райвыканкама.
Нетыповы для камісіі пратакол разгледзелі на чарговым пасяджэнні. Фігурантамі гучнай справы сталі непаўналетнія жыхаркі Лепеля.
З пратакола: «Дзве непаўналетнія дзяўчынкі, шпацыруючы па гарадскім парку, здзейснілі крадзеж сумкі-барсеткі, якая вісела на дзіцячай пляцоўцы. Асабістую рэч на 15 хвілін без нагляду пакінуў 15-гадовы юнак».
Юныя злачынцы закона ўзялі чужую рэч, адышлі далей ад парку і зазірнулі ў сумку. У ёй дзяўчынкі выявілі мабільны тэлефон у чахле і 7 рублёў. Грошы лепельчанкі падзялілі паміж сабой, чахол знялі для ўласных патрэб, а барсетку і мабільны тэлефон выкінулі ў раку Ула.
Праз некаторы час на інтэрнэт-пляцоўцы «Куфар» маці ўладальніка тэлефона натрапіла на аб'яву аб продажы знаёмага чахла для мабільнага тэлефона.
Камісія ўважліва разабрала ўсе дэталі злачынства, правяла індывідуальную гутарку з законнымі прадстаўнікамі дзяўчынак. Бацькоў заклікалі ўзгадніць свае дзеянні і намаганні ў выхаванні сваіх дзяцей. Часцей хваліць, ісці насустрач патрэбам і інтарэсам дзіцяці, не спрачацца з дзецьмі па кожнай дробязі – такія парады далі спецыялісты.
Адзначым, усяго на пасяджэнні было разгледжана каля дзесяці пратаколаў. Важна разумець, што галоўнай мэтай членаў камісіі з'яўляецца аказанне дапамогі і падтрымкі.
- Наша камісія дазваляе своечасова выяўляць прычыны і ўмовы правіннасцей дзяцей і праводзіць з імі прафілактычную работу, а таксама ў дачыненні да іх бацькоў, якія не выконваюць належным чынам бацькоўскія абавязкі, -- адзначыла Таццяна Часнокава, намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх.
Па матэрыялах газеты "Лепельскі край"