Галоўнай палітычнай тэмай - Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - стала сёння ключавой і падчас сустрэчы прадстаўнікоў інфармацыйна-прапагандысцкай групы з калектывам Лепельскага філіяла РУП «Віцебскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры»

Як адзначыў намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Капшуль, самай важнай прычынай выказаць сваё волевыяўленне з'яўляецца адно з галоўных канстытуцыйных правоў грамадзян – права выбіраць і быць абраным, дадзенае ўсім беларусам. Бо толькі народ з'яўляецца носьбітам суверэнітэту і адзінай крыніцай улады.

Галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Алена Серабро расказала прысутным аб ходзе правядзення электаральнай кампаніі ў Лепельскім раёне.

Таксама падчас сустрэчы былі закрануты і іншыя тэмы - прафілактыка экстрэмізму, кібербяспека, рэгістрацыя дакументаў у аддзеле ЗАГСА.