У многіх школах і садках завяршаецца рамонт у памяшканнях і добраўпарадкаванне тэрыторый. Пафарбаваны падлогі або заменена іх пакрыццё, абноўлена абсталяванне, пафарбаваны падваконні, сцены і многае іншае.

Асаблівую ўвагу звернуць члены камісіі на бяспечныя ўмовы знаходжання дзяцей, аснашчэнне харчаблокаў сучасным тэхналагічным абсталяваннем, якасць правядзення бягучых рамонтаў, добраўпарадкаванне тэрыторыі і іншыя моманты.

У верасні дзеці прыйдуць у камфортныя класы і з радасцю прыступяць да заняткаў.