У намінацыі ”Найлепшае друкаванае СМІ Віцебскай вобласці“:
у I групе пераможцам прызнана рэдакцыя раённай газеты ”Пастаўскі край“;
у II групе - рэдакцыя газеты ”Патрыёт“ Ушацкага раёна“.
”Найлепшым тэлевізійным, радыёвяшчальным СМІ Віцебскай вобласці“ стала ”Тэлерадыёкампанія ”Віцебск“.
У намінацыі ”Найлепшае сеткавае выданне, інтэрнэт-рэсурс СМІ Віцебскай вобласці“ перамагла рэдакцыя ”Аршанскай газеты“.
Карэспандэнт раённай газеты ”Голас Сенненшчыны“ Ксенія Крупская адзначана ў намінацыі ”Найлепшыя творчыя матэрыялы маладога журналіста ў СМІ“.
”Найлепшы творчы праект у друкаваным СМІ“ прадставіла рэдакцыя раённай газеты ”Голос Россонщины“ ( ”Адкрыты мікрафон“, ”Памяць жыва. Ваеннае пакаленне – мірнаму пакаленню“).
У намінацыі ”Найлепшы творчы праект у тэлевізійным, радыёвяшчальным СМІ“ адзначаны праекты ”Назаўжды“, ”Па той бок змагання“, ”Дзіцячыя твары вайны“ рэдакцыі ”Вектар ТВ“ (г.Наваполацк).
У намінацыі ”Найлепшы творчы праект у інфармацыйным агенцтве, сеткавым выданні, інтэрнэт-рэсурсе СМІ“ пераможцам стаў праект ”Пастаўскі край у чорна-белых фотаздымках“ раённай газеты ”Пастаўскі край“.
Фотакарэспандэнт рэдакцыі віцебскіх гарадскіх газет ”Віцьбічы“ і ”Вечерний Витебск“ Алег Клімовіч перамог у намінацыі ”Найлепшыя фотаматэрыялы ў СМІ“.
У намінацыі ”Найлепшая тэлеаператарская праца ў СМІ“ прыз атрымаў тэлеаператар рэдакцыі ”Вектар ТВ“ (г.Наваполацк) Сяргей Залынскі.
Крыніца: vitebsk-region.gov.by