У Віцебскай вобласці маюць намер пашыраць сетку профільных агракласаў.

У Віцебскай вобласці маюць намер пашыраць сетку профільных агракласаў. З гэтай мэтай распрацоўваецца праграма развіцця класаў аграрнай накіраванасці да 2023 года, паведамілі ў галоўным упраўленні па адукацыі Віцебскага аблвыканкама.

Класы аграрнага профілю функцыянуюць у школах вобласці з 1 верасня 2018 года. Сёлета адбыўся іх першы выпуск. У новым навучальным годзе ў вобласці будзе адкрыта 43 класы дадзенай накіраванасці для 266 навучэнцаў.

У ведамстве нагадалі, што рашэнне аб стварэнні агракласаў прынята з мэтай правядзення прафарыентацыйнай работы з навучэнцамі на запатрабаваныя спецыяльнасці аграрнага профілю. Навучанне ў профільным класе прадугледжвае вывучэнне на павышаным узроўні двух профільных вучэбных прадметаў - хіміі і біялогіі або матэматыкі і фізікі, матэматыкі і замежнай мовы, неабходных для паступлення ва ўстановы вышэйшай адукацыі. Таксама навучэнцы дадзеных класаў вывучаюць факультатыўны курс "Увядзенне ў аграрныя прафесіі".

"Наша задача сфарміраваць у рабят пазітыўнае стаўленне да аграпрамысловага комплексу, пазнаёміць іх з лепшымі сельскагаспадарчымі прадпрыемствамі, навучальнымі ўстановамі, паказаць, што сёння гэтая сфера з'яўляецца высокатэхналагічнай. Гэта пацвярджаецца годным узроўнем заробкаў і ўмовамі працы, а праца людзей дадзенай прафесіі каштоўная і карыстаецца заслужанай павагай у грамадстве", - падкрэслілі спецыялісты.