Кіраўніком дзяржавы 6 кастрычніка 2022 г. падпісана Дырэктыва № 10 ”Аб недапушчальнасці росту цэн“, Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь прынята пастанова № 669 ”Аб часовых мерах па стабілізацыі цэн“.
Кіраўніком дзяржавы 6 кастрычніка 2022 г. падпісана Дырэктыва № 10 ”Аб недапушчальнасці росту цэн“, Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь прынята пастанова № 669 ”Аб часовых мерах па стабілізацыі цэн“.
У мэтах безумоўнага выканання патрабаванняў Кіраўніка дзяржавы ў Віцебскай вобласці арганізавана работа па правядзенні кантрольна-аналітычных мерапрыемстваў на прадмет выяўлення парушэнняў цэнавага заканадаўства.
Створана абласная рабочая група па кантролі за цэнавай сітуацыяй. Таксама пры гаррайвыканкамах сфарміраваны рэгіянальныя рабочыя групы.
Рознічныя цэны на тавары ў гандлёвых аб'ектах зафіксаваны па стане на 5 кастрычніка бягучага года.
Кантрольна-аналітычныя мерапрыемствы ў рэгіёнах праводзяцца штодня, уключаючы выхадныя дні. У іх прымаюць удзел прадстаўнікі гаррайвыканкамаў, гарадскіх і раённых Саветаў дэпутатаў, прафсаюзаў, органаў пракуратуры, унутраных спраў, дзяржаўнага кантролю.
На 12 кастрычніка бягучага года кантрольнымі мерапрыемствамі ў рамках работы рэгіянальных груп ахоплена каля 1734 аб'ектаў, прыкметы парушэння пастановы № 669 выяўлены ў трох.
Па пытанні росту цэн жыхары вобласці могуць звярнуцца на тэлефоны ”гарачых ліній“ у Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь і галоўнае ўпраўленне МАРГ па Віцебскай вобласці, галоўнае ўпраўленне гандлю і паслуг аблвыканкама, адпаведныя гаррайвыканкамы (інфармацыя аб нумарах тэлефонаў для насельніцтва размешчана на афіцыйных сайтах выканаўчых камітэтаў).
На дадзены момант на тэлефоны ”гарачых ліній“ паступіла 7 зваротаў (6 – у гаррайвыканкамы, 1 – у галоўнае ўпраўленне гандлю і паслуг аблвыканкама). Па адным са зваротаў, што паступілі, інфармацыя аб завышэнні цэн накіравана ў органы пракуратуры.
Адначасова неабходна адзначыць, што сітуацыя на спажывецкім рынку вобласці стабільная, у крамах забяспечана высокая таварная насычанасць, дэфіцыту тавараў не назіраецца.
Крыніца: vitebsk-region.gov.by