Усё часцей зламыснікі сталі заваёўваць давер грамадзян, прадстаўляючыся: супрацоўнікамі банка, праваахоўных органаў, падатковай; аператарамі сотавай сувязі; работнікамі пошты, камунальных арганізацый і прадпрыемстваў; брокерамі; працадаўцамі.
Узломшчыкі гавораць пра грошы: прапануюць выратаваць зберажэнні, задэклараваць, укласціся ў інвестыцыйны праект або працягнуць выгадны дагавор з аператарам мабільнай сувязі.Просяць паведаміць даныя банкаўскай карты, логіны і паролі, коды з смс-паведамленняў.
Пераключаюць з аднаго падстаўнога «спецыяліста» на іншага.
Узломшчыкі заваёўваюць выгаднымі прапановамі: прапануюць перайсці па сумнеўнай спасылцы, усталяваць невядомую праграму або даць доступ да экрана тэлефона.
На вас ціснуць: ставяць умовы, торапяць, каб не было часу ўсё абдумаць.
Правакуюць на эмоцыі: радуюць раптоўнай выгадай, пужаюць стратай грошай або крымінальнай справай за парушэнне закона.
Не паведамляй незнаёмцам асабістыя даныя. Асабістае павінна заставацца асабістым.