На сённяшні дзень у эканоміцы, вытворчасці на першы план выходзіць патрабаванне эфектыўнасці. Галоўнай мерай дзейнасці з’яўляецца прыбытак, даход. А ён у сваю чаргу істотна залежыць ад інтэнсіўнасці выкарыстання сыравіны.

На сённяшні дзень у эканоміцы, вытворчасці на першы план выходзіць патрабаванне эфектыўнасці. Галоўнай мерай дзейнасці з’яўляецца прыбытак, даход. А ён у сваю чаргу істотна залежыць ад інтэнсіўнасці выкарыстання сыравіны. Чым эфектыўней яна выкарыстоўваецца, чым менш адходаў, тым больш прадукцыі выпускаецца, больш выручкі, прыбытку атрымае прадпрыемства і кожны работнік у прыватнасці.
Тым больш гэты прынцып дзейсны для лесаперапрацоўчай галіны, дзе стаіць задача з максімальнай эфектыўнасцю выкарыстоўваць кожны кубаметр драўніны. Скажам, пры неэфектыўным, бяздумным распілоўванні круглага бервяна можна атрымаць тоўсты гарбыль, які пойдзе ў адходы. А пры гаспадарскім, ашчадным падыходзе можна атрымаць гарбыль зусім тонкі, з яго зрабіць яшчэ штакеціну, а адходы перапрацаваць на трэскі, якія ў далейшым накіраваць на паліва або выпуск драўняна-стружкавай пліты.
* * *
Задача была сфармулявана максімальна дакладна — усталяваць сістэму сартавання бярвенняў з такім улікам, каб максімальна эфектыўна і хутка выбіраць і выкарыстоўваць драўніну. І каб працэс сартавання пры гэтым быў хуткім, рытмічным, каб не дапускаць прастояў абсталявання ў лесапільным цэху.
Закіпела праца. У першую чаргу спецыялісты лясгаса вывучылі вопыт калег, якія ўжо маюць падобнае абсталяванне. Гэта і вядучыя дрэваперапрацоўчыя прадпрыемствы рэспублікі, дзе можна паглядзець функцыянаванне той ці іншай сістэмы, і замежны вопыт, багата якога змешчана ў інтэрнэце. Пры аналізе ўлічваліся цана, тэрміны і ўмовы пастаўкі і мантажу, надзейнасць і рамонтапрыдатнасць, даступнасць запчастак і камплектуючых. Нярэдкія выпадкі, калі з-за прыкрай паломкі дарагое і важнае абсталяванне прастойвае па некалькі дзён у чаканні афіцыйных майстроў-рамонтнікаў. Тыя ў рэшце рэшт прыязджаюць, за гадзіну-другую рамантуюць, а потым выстаўляюць вялікія рахункі.
Пасля агляду прапаноў вырашылі спыніць выбар на прадукцыі закрытага акцыянернага таварыства “Екацярынбургскія лясныя машыны”. Суседзі-расіяне маюць багаты вопыт у лесаперапрацоўчай галіне, рэпутацыю, напрацаваную яшчэ з савецкіх часоў. Сувязі паміж вытворцамі і спажыўцамі абсталявання даўно наладжаны, беларусы добра ведаюць прадукцыю суседзяў.
Калі ўральцы займаліся пераважна “жалезам”, транспарцёрамі