У сувязі з шматлікімі пытаннямі, якія паступаюць, інспекцыя МПЗ па Лепельскім раёне паведамляе.
Для атрымання GLN-нумара месца ўстаноўкі і выкарыстання касавых сумуючых апаратаў і гандлёвых аўтаматаў неабходна выкарыстоўваць пакрокавы алгарытм, апублікаваны на інтэрнэт-сайтах Асацыяцыі ГС1 Бел. па адрасе: https://gs1by.by/uslugi/poluchenie-nomera-gln/ і Дзяржаўнага прадпрыемства «Цэнтр Сістэм Ідэнтыфікацыі» па адрасе: https://ids.by/gln-l/.
Паслугі атрымання GLN-нумара прадастаўляюцца online па прынцыпе «Аднаго акна» ДП «Цэнтр Сістэм Ідэнтыфікацыі» ва ўзаемадзеянні з Асацыяцыяй аўтаматычнай ідэнтыфікацыі ГС1 Бел.
Кансультацыі па дадзеных пытаннях прадастаўляюцца спецыялістамі профільнага падраздзялення ДП «Цэнтр Сістэм Ідэнтыфікацыі», кантакты якіх прыведзены на інтэрнэт-сайце https://ids.by/gln-l/ , тэлефон: (+375 17), 242-42-00 (шматканальны), e-mail: info@ids.by, gln@ids.by.