Другі фестываль дударскіх рэгіёнаў "Дударскі рэй" пройдзе ў Глыбокім 4-6 мая, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Глыбоцкім райвыканкаме.

Другі фестываль дударскіх рэгіёнаў "Дударскі рэй" пройдзе ў Глыбокім 4-6 мая, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Глыбоцкім райвыканкаме.

На свята дуды (старажытны інструмент, падобны да валынкі) збяруцца дудары з Беларусі, Польшчы, Славакіі, Чэхіі, Латвіі, Партугаліі. У трохдзённай праграме канцэрты, вечарыны, выставы і ўрачыстая служба ў касцёле. На ўсіх мерапрыемствах галоўная роля будзе адведзена менавіта дудзе.

Цяперашні фестываль пройдзе пад знакам вядомага земляка Ігната Буйніцкага. Удзельнікі свята наведаюць малую радзіму заснавальніка першага прафесійнага беларускага тэатра ў вёсцы Празарокі. У райвыканкаме патлумачылі, што назва фестывалю ўзята са вершаваных радкоў Янкі Купалы, прысвечаных Ігнату Буйніцкаму.

Дарэчы, вядома, што ў складзе трупы Буйніцкага быў і дудар па імені Адам Шульга.

У Глыбоцкім раёне заняліся адраджэннем традыцыі ігры на дудзе. "Дударскі рэй" таксама служыць гэтай мэце: удзельнікі фестывалю правядуць майстар-класы і падзеляцца сакрэтамі мастацтва з юнымі глыбачанамі.

Першы фестываль быў арганізаваны ў 2017 годзе. Тады ў Глыбокае прыехалі дудары з сямі краін.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)