Нягледзячы на тое, што мерапрыемства ў першую чаргу арыентавана на музычныя перавагі людзей сталага ўзросту, дыскатэку наведваюць людзі рознага ўзросту. Таму што яны ўсе за актыўны адпачынак і актыўнае даўгалецце!
Сёння прысутныя пачулі папулярныя песні розных часоў і адчулі мора пазітыўных эмоцый. І, вядома ж, зноў адчулі сябе маладымі. А самыя актыўныя атрымалі ў гонар свята прызы!
Год таму 1 жніўня ў Лепелі адбылося адкрыццё танцавальнай пляцоўкі «На актыўнай хвалі» для людзей 55+. Лакацыя для аматараў харэаграфіі з'явілася па вуліцы Лабанка, 17.
8.8.20250 праглядаў