З пачатку 2026 года на тэрыторыі Лепельскага раёна зарэгістравана 5 кіберзлачынстваў, з якіх 3 злачынствы па артыкуле 212 КК (крадзеж шляхам мадыфікацыі камп'ютарнай інфармацыі), 2 – па артыкуле 209 КК (махлярства).
Памятайце, ніколі не паведамляйце канфідэнцыйныя даныя па тэлефоне ці ў паведамленнях: супрацоўнікі афіцыйных арганізацый ніколі не будуць запытваць у вас нумар банкаўскай карты, CVV-код, паролі ці коды з SMS. Будзьце скептычныя да нечаканых званкоў і паведамленняў. Ваша пільнасць і нежаданне адступаць ад простых правіл бяспекі – галоўная абарона ад страты грошай.