У атрадзе тысячнікаў – папаўненне. Знакавую вытворчую планку – тысячу тон намалочанага збожжа -- пераадолелі экіпажы Руслана Грабавенкі і Андрэя Кулакова з ААТ “Чарэйшчына” і Сяргея Касцюковіча і Аляксандра Місніка з СВФ “Заазер’е”.
У атрадзе тысячнікаў – папаўненне. Знакавую вытворчую планку – тысячу тон намалочанага збожжа -- пераадолелі экіпажы Руслана Грабавенкі і Андрэя Кулакова з ААТ “Чарэйшчына” і Сяргея Касцюковіча і Аляксандра Місніка з СВФ “Заазер’е”.
Экіпажы падчас жніва ішлі амаль паралельна, разрыў паміж імі складаў не больш за дзесяць – пятнаццаць тон. Заазерскія камбайнеры хацелі ў апошнія дні паднаціснуць, але не вытрымала тэхніка, на паўдня камбайн выйшаў са строю.
Начальнік райсельгасхарчу Васіль Чарэднік, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Сяргей Марціновіч і аўтар гэтых радкоў пабывалі ў Чарэйшчыне на мехдвары. На 19 жніўня гаспадарка завяршыла ўборку збожжавых, тэхніка накіравана на абмалот прысядзібных участкаў.
Яшчэ ў мінулым годзе Руслан Грабавенка паказаў сябе з самага лепшага боку, стаў тысячнікам, радуе, што і сёлета не знізіў планку.
Патрэбна было павіншаваць гвардзейцаў жніва, сабраліся амаль усе, хто быў на той час на мехдвары. Граматы, прэмія, падарункі ад прафсаюза... Уся цырымонія заняла не больш пятнаццаці хвілін, пасля чаго кожны працягваў займацца сваёй працай.
А працы ў вяскоўцаў багата. Пасля завяршэння абмалоту збожжавых расслабляцца не даводзіцца. Неўзабаве пачынаецца ўборка яравога рапсу, кукурузы на сілас. І самае важнае – сяўба азімых збожжавых – закладка асновы ўраджаю будучага года...
Далей дарога ляжала ў СВФ “Заазер’е”, там за вёскай Ізабеліна камбайны дажыналі чарговы палетак.
Наогул, філіял можна лічыць кузняй рэкордаў. Так, летась у гаспадарцы чатыры экіпажы сталі тысячнікамі, сёлета першыя тысячнікі – таксама іх, экіпаж Пятра Духовіча і Артура Ляйко.
Вось два камбайны наблізіліся да ўскрайку поля. На адным з іх працуюць Сяргей Касцюковіч і Аляксандр Міснік. Адразу звярнуў увагу, што тэхніка не новая, працуе на палетках з 2007 года. Вельмі парадавала, што хлопцы не толькі выдатныя камбайнеры, а і талковыя механікі – так навесці старую машыну, падтрымліваць яе ў працоўным стане, каб яна яшчэ была здольная на рэкорды.