Урачыстая сустрэча прайшла ў актавай зале Лепельскага аддзялення Дэпартамента аховы.
З віншаваннямі да калег звярнуўся часова выконваючы абавязкі начальніка Лепельскага аддзялення Сяргей Пракаф'еў.
— З гонарам і годнасцю вы нясеце няпростую, але патрэбную службу па ахове грамадскай і асабістай маёмасці грамадзян. Акрамя таго, вы заўсёды выконваеце задачы па ахове грамадскага парадку. Вас адрозніваюць высокая надзейнасць, прафесіяналізм і адвага. Жадаю здароўя, каб кожны раз, сыходзячы на службу, вярталіся дадому, шчасця вам і вашым сем'ям.
Пасля супрацоўнікам Дэпартамента аховы былі ўручаны заслужаныя ўзнагароды. Падзякай Упраўлення ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама ўзнагароджаны старшы сяржант міліцыі Вадзім Дзямко, міліцыянер групы затрымання групы міліцыі Лепельскага аддзялення Дэпартамента аховы Міністэрства ўнутраных спраў.
Памятным нагрудным знакам Дэпартамента аховы Міністэрства ўнутраных спраў “70 год Дэпартаменту аховы МУС” узнагароджаны прапаршчык міліцыі Дзяніс Бартко, міліцыянер-кінолаг групы затрымання групы міліцыі. Госцем цырымоніі стала таксама начальнік аддзела прымусовага выканання Лепельскага раёна Кацярына Дзмітрачэнка. Кацярына Віктараўна павіншавала супрацоўнікаў аддзялення са святам, а сяржанту міліцыі Сяргею Міронавічу, міліцыянеру-кіроўцу групы затрымання групы міліцыі ўручыла Падзяку за прафесіяналізм і цеснае супрацоўніцтва.
Гадавіну ўтварэння Дэпартамента аховы МУС адзначылі ў Лепелі
29.10.20250 праглядаў