13 лютага, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Зімовая спартакіяда збярэ працоўную моладзь Віцебскай вобласці 17-18 лютага, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Віцебскім абласным камітэце БРСМ.
Мерапрыемства пад назвай "Моладзь за здаровы лад жыцця" пройдзе на базе дзіцячага аздараўленчага лагера "Энергетык" у Віцебскім раёне. Яго ўдзельнікамі стануць каля 150 маладых людзей з усіх рэгіёнаў вобласці. Галоўныя падзеі спартакіяды разгорнуцца на свежым паветры. У складзе каманд удзельнікі будуць спаборнічаць у розных варыяцыях гонак на санках, ладзіць снежныя баі, ляпіць снежныя фігуры, перацягваць канат і выконваць іншыя вясёлыя і цікавыя заданні. Не менш насычаная праграма падрыхтавана і на вечар: інтэлектуальны турнір, музычныя нумары, творчыя выступленні, конкурсы да Дня святога Валянціна і шматлікія жарты створаць выдатны настрой і пакінуць ва ўсіх толькі станоўчыя эмоцыі.
Правядзенне спартакіяды накіравана на арганізацыю актыўнага вольнага часу, папулярызацыю здаровага ладу жыцця ў моладзевым асяроддзі. Арганізатарам мерапрыемства выступае Віцебскі абласны камітэт БРСМ.-0-
БЕЛТА
Гонкі на санях збяруць 17-18 лютага працоўную моладзь Віцебскай вобласці
13.2.20120 праглядаў