У рэспубліцы праводзіцца акцыя "Моладзь за ўраджай".
У рэспубліцы праводзіцца акцыя "Моладзь за ўраджай". Вельмі цешыць, што маладыя работнікі сельгаспрадпрыемстваў Лепельшчыны актыўна ўключыліся ва ўборачную кампанію. У кожнай гаспадарцы ёсць маладыя перадавікі, а правафлангавымі па праву з'яўляюцца рэкардсмены з СВФ “Заазер'е” — моладзевы экіпаж Леаніда Аляксеенкі і Аляксандра Глазковіча, які нядаўна намалаціў дзве тысячы тон збожжа, і малады кіроўца Уладзімір Парфяновіч, які перавез тысячу тон збожжа ад камбайнаў.
На вялікі жаль, надвор'е ўносіць сумныя карэктывы ў ход уборачнай кампаніі. Летась у гэты час была сухавей, на 13-14 жніўня амаль усе гаспадаркі ўбралі больш за палову свайго збожжавага кліну, а некаторыя ўжо набліжаліся да завяршэння жніва. Нагадаем: дзявятага жніўня 2018 года Леанід Аляксеенка з памочнікам Паўлам Ханяком намалацілі тры тысячы тон, а дваццатага жніўня запісалі на свой рахунак яшчэ тысячу тон, чым усталявалі абсалютны рэкорд для Лепельскага раёна.
У бліжэйшыя дні камбайнеры Лепельшчыны актывізуюць усе сілы, каб максімальна эфектыўна выкарыстаць не толькі прыдатныя дні, а нават і гадзіны, паспець сабраць багаты ўраджай.