25 лютага, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Традыцыйны турнір па гарналыжным спорце памяці ганаровага грамадзяніна Віцебска Марыі Чуманіхінай збярэ 26 лютага ў прыгарадзе Віцебска больш за 60 спартсменаў з Беларусі і Расіі, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА старшыня савета калектыву фізкультуры ААТ "Даламіт" Аляксандр Хаткевіч.
На трасу ў гарадскім пасёлку Руба плануюць выйсці прадстаўнікі спортшкол Бранска, Смаленска, Мінска і Віцебска. Спаборніцтвы пройдуць сярод мужчын і жанчын у чатырох узроставых групах, пачынаючы з перспектыўных спартсменаў 1998 года нараджэння і завяршаючы гоншчыкамі 1992 года нараджэння і старэйшымі.
Удзельнікі турніру будуць выяўляць наймацнейшых у слаламе-гіганце. На трасе даўжынёй 300 м і шырынёй 25 м (перапад вышынь складае 25 градусаў) ім трэба будзе праехаць 14 варот. Пераможцы і прызёры будуць вызначацца па выніках двух заліковых спроб. Для ўзнагароджання найлепшых спартсменаў арганізатары падрыхтавалі дыпломы, медалі і сувеніры.
Арганізатарамі турніру, які праводзіцца з 2005 года, выступаюць адміністрацыя Чыгуначнага раёна Віцебска, ААТ "Даламіт" і грамадскае аб'яднанне "Гарналыжны спорт Віцебска".-0-
БЕЛТА
Гарналыжнікі Беларусі і Расіі пазмагаюцца ў прыгарадзе Віцебска 26 лютага
25.2.20110 праглядаў