16 жніўня, Лепель /Ул. інф./. Мастацка-рамяствовы фест «Полсвіж» праводзіцца ў вёсцы Вялікі Полсвіж на аграсядзібе «Полсвіж» ля возера Полсвіж. Свае карціны лепельскія прадставілі мастакі Павел Жарнасек, Валодзя Пшонка, Лёня Масцінскі, Алена Безега.
16 жніўня, Лепель /Ул. інф./. Мастацка-рамяствовы фест «Полсвіж» праводзіцца ў вёсцы Вялікі Полсвіж на аграсядзібе «Полсвіж» ля возера Полсвіж. Свае карціны лепельскія прадставілі мастакі Павел Жарнасек, Валодзя Пшонка, Лёня Масцінскі, Алена Безега.
Шмат увагі прыцягнулі да сваіх прац разьбяры па дрэве Будзіч, Будрэвіч, Дзяніс Дзямко. У апошняга адной госці спадабалася разьба з выявай вуліцы старога мястэчка, хацела купіць, аднак разьбяр паказаў выгравіраваны надпіс на адваротным баку: «Любімай бабулі…» Затое яго драўляныя растапыраныя чаравікі пайшлі нарасхват за 30 і 40 тысяч.
Сапраўдны ганчар кола круціць, і гліняны гаршчок расце, нібы на дрыжджах! Як у горадзе майстроў на Славянцы. Гаспадар аграсядзібы «Акарына» Сяргей Шчарба з Пастаўшчыны дэманструе сваё майстэрства. А яшчэ ён прадае запатрабаваныя гліняныя свісцячыя музычныя інструменты: акарыны, акарынкі, весцянкі, паясныя дудкі. Побач размясціўся з рознымі вырабамі метадыст-майстар Глыбоцкага Дома рамёстваў Віктар Дудкевіч. Зразумела, не засталіся ўбаку ад фесту і лепельчане. Усіх не пералічыць – усе віды народнай майстэрства прадстаўлены. Роза Смірнова прапаноўвала пляцёнкі з лазы. Гаспадыня аграсядзібы «Беседа» Антоніна Шуневіч з Пунішча ўласнай выгаранкі мёд рэкламуе: «Ад усіх хвароб дапамагае. Аўраатэрапія (лячэнне кантактам з пчоламі) амаладжае арганізм, прыводзіць у парадак нервовую сістэму».
Побач размясцілі свае працы майстрыхі Оля Ганчар, Галя Жураўлёва, Ніна Баннікава.