24 снежня, Мінск /Ганна Громака - БЕЛТА/. 35 гадоў таму, 24 снежня 1976 года, у Віцебскай вобласці быў адкрыты Гарадоцкі раённы краязнаўчы музей. У музеі дзейнічаюць тры экспазіцыйныя і тры выставачныя залы. Тэматычныя раздзелы экспазіцыі прысвечаны гісторыі, этнаграфіі, прыродзе і народным рамёствам Гарадоцкага раёна. Тут дэманструюцца прадметы з археалагічных раскопак гарадзішчаў і курганных могільнікаў, якія знаходзяцца на тэрыторыі краю, нумізматычныя калекцыі, традыцыйныя прадметы беларускага побыту, народныя строі і матэрыялы, прысвечаныя гісторыі Гарадоччыны. У асобным зале музея прадстаўлена інфармацыя аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі раёна. Дзейнічае зменная выстава "Нашы знакамітыя землякі". Гарадоцкі раённы краязнаўчы музей вядзе выставачную дзейнасць, супрацоўнічае з Цэнтрам пазашкольнай работы, Домам рамёстваў і фальклору, з каледжамі і школамі горада і раёна. Пры музеі працуе народнае аматарскае аб'яднанне "Зялёная альтанка".-0-

БЕЛТА