Дзяржаўнаавтоінспекцыяй Віцебскай вобласці праводзяцца мэтанакіраваныя мерапрыемствы па папярэджанні ДТЗ з удзелам і па віне асоб, якія не маюць права кіравання транспартнымі сродкамі.
Дзяржаўнаавтоінспекцыяй Віцебскай вобласці праводзяцца мэтанакіраваныя мерапрыемствы па папярэджанні ДТЗ з удзелам і па віне асоб, якія не маюць права кіравання транспартнымі сродкамі.
За бягучы перыяд 2021 года супрацоўнікамі АДАІ Лепельскага РАУС затрымана 17 кіроўцаў, якія не маюць права кіравання транспартам, з іх 8 – паўторна на працягу года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такія ж парушэнні.
У адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях, адказнасць за кіраванне транспартнымі сродкамі не маючы такога права, прадугледжана артыкулам 18.14. Для тых, хто ўсё ж бярэцца кіраваць транспартным сродкам, не маючы для гэтага правоў, прадугледжана накладанне штрафу ў памеры ад пяці да дваццаці базавых велічынь. Тыя ж дзеянні, здзейсненыя паўторна на працягу аднаго года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такія ж парушэнні, цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад дваццаці да пяцідзесяці базавых велічынь або адміністрацыйны арышт да 15 сутак або грамадскія работы. Такую ж адказнасць панясуць і даверыўшыя аўтамабіль «беспраўніку».